На базе войск стратэгічнага прызначэння пад Пружанамі гналі самагонку. ФОТА
На тэрыторыі закінутай савецкай ракетнай базы ў лесе пад вёскай Шэрашава працаваў завод па вытворчасці самагону.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэстчыны, гіганцкі самагонны апарат быў усталяваны ў замаскаваным ангары. Падчас аперацыі праваахоўнікі затрымалі двух мясцовых жыхароў, якія і гналі самагон. Знойдзены міні-завод і 3,5 тоны брагі міліцыянты знішчылі.


