На беларуска-літоўскай мяжы ў 2013 годзе абяцаюць зрабіць яшчэ два пасты
З такой заявай выступіў новы міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.
Па яго словах, якія перадае партал DELFI, для рашэння праблем на памежных пунктах патрабуюцца новыя стратэгічныя рашэнні. У прыватнасці гаворак ідзе пра паляпшэнне інфраструктуры пастоў, праект электроннай мяжы і адкрыццё двух новых памежных пунктаў, каб паменшыць чэргі. Усе гэтыя пытанні Літва павінна ўзгадніць з суседняй Беларуссю.
Па словах літоўскіх мытнікаў, прычынай затрымак у Медніках (літоўскі Медзінінкай) стала не затрыманне 30 мытнікаў, якіх падазраюць у хабарніцтве. Такая сітуацыя адбываецца штогод пры набліжэнні Калядаў, а сёлета працу ўскладняюць і складаныя ўмовы надвор'я.
Міністр замежных справаў Літвы адзначыў, што чэргі на памежных пунктах не робяць Літве гонару і праблему трэба развязаць як мага хутчэй.
Фота — interfax.by