На беларуска-літоўскай мяжы стварылася чарга з 200 грузавікоў

Як паведамляе партал DELFI, прычына ў тым, што ў Беларусі з 16 чэрвеня ўступае ў сілу папярэдняе дэклараванне. Таму перавозчыкі стараюцца паспець зрабіць усё да гэтай даты.

З сярэдзіны чэрвеня дэкларацыю мытні прыйдзецца падаваць за дзве гадзіны да прыезду грузавіка.

Дарэчы, чэргі ўтварыліся і на іншых пунктах памежнага кантролю паміж Літвой і Беларуссю - у Лаварышкесе і Шальчынінкаі стаяць прыкладна па 60 грузавікоў, якія накіроўваюцца ў Беларусь.

Фота — DELFI