На беларуска-польскай мяжы затрымалі кантрабандны царкоўны арган
Музычную кантрабанду спрабаваў правезці з Польшчы ўкраінец праз пункт пропуску "Казловічы".
Як паведамляе сайт tomin.by, памежнікі 21 траўня знайшлі арган у грузавіку "Scania" у скрыні для інструментаў. Каб змясціць там інструмент, жыхару Хмяльніцкай вобласці давялося разабраць яго на часткі.
Памежнікі канфіскавалі арган, а яго кошт зараз ўдакладняецца.
Фота — phildv.ru