На беларуска-польскай мяжы плануюць увесці электронную чаргу
Тады беларусы змогуць браніраваць праз Інтэрнэт час пад'езду да пункта пропуску на мяжы.
З ініцыятывай паменшыць чэргі на мяжы выступілі польскія мытнікі. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы кіраўнікоў мытных службаў Беларусі і Польшчы, піша газета "Вечерний Гродно". Пілотны праект "Е-чарга" спачатку стартуе на польскім баку, а потым будзе разгледжана магчымасць яго рэалізацыі на беларускай тэрыторыі.
Таксама палякі прапанавалі выкарыстоўваць "зялёныя калідоры" ў пасажырскім руху да ўезду на тэрыторыю пункта пропуску. Наша мытня мае намер апрабаваць гэты досвед у "Брузгах". Калі эфект будзе станоўчы, яго могуць ужыць у 2014 годзе падчас чэмпіянату свету па хакеі.
Фота — day.by