На беларуска-польскай мяжы згарэла расійская фура (фота)

Паведамленне ў службу 101 паступіла ў 9.25 ранку. Ратавальнікі прыбылі за 5 хвілінаў і ліквідавалі агонь ужо ў 9.45. Абыйшлося без пацярпелых.

Як паведамілі Еўрарадыё ратавальнікі, грузавік "Сканія" перавозіў з Польшчы ў Маскву аўтамабільныя запчасткі. Сума шкоды і прычыны пажару высвятляюцца. Паводле папярэдняй версіі, загаранне адбылося праз кароткае замыканне ў няспраўнай электраправодцы аўтамабіля.