На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі кантрабандныя фалаімітатары (фота)
Буйную партыю спецыфічнага тавару вёз беларус праз пункт пропуску "Макраны".
Як паведамляе сайт tomin.by, у аўтамабілі мытнікі выявілі 827 адзінак "інтымных цацак".
Па словах кіроўцы аўтамабіля, ён не дэклараваў тавары, бо не ведаў, што на такую колькасць тавару трэба афармляць мытную дэкларацыю. Менавіта таму мужчына абраў для перасячэння мяжы "зялёны" калідор.
Вібратары, жаночая і мужчынская бялізна ды іншыя інтымныя тавары былі канфіскаваныя. Іх ацанілі ў 200 мільёнаў рублёў. Не выключана, што нпеўзабаве яны з'явяцца ў крамах канфіскату. 
Фота — Брэсцкая мытня