На Беларускай чыгунцы бясплатныя квіткі могуць быць платнымі
Так могуць абысціся з інвалідамі і ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.
Як вынікае з аб’явы, якая вісіць на Брэсцкім чыгуначным вакзале, бясплатна афармляюць праезд гэтай катэгорыі пасажыраў “па талонах, на падставе транспартнага патрабавання або службовага білета”.
Плату за афармленне бясплатнага квітка спагоняць “у электрычках і дызель-цягніках ад станцый, дзе працуе каса”. Велічыня тарыфу 1 тысяча рублёў за квіток.
Пры адноснай таннасці квіткоў на электрычку і дызель тысяча рублёў можа скласці значны адсотак у агульным кошце праезду.
Дык ці бясплатны квіток, за які давялося заплаціць грошы?