На беларускай мяжы затрымалі расіяніна, які ішоў у Замежны легіён

Як паведамляе БелаПАН, пры сабе малады чалавек меў асабістыя рэчы, прадукты харчавання, два несапраўдныя замежныя пашпарты Расіі і нож. Расіянін планаваў праз Польшчу дабрацца да Францыі, дзе хацеў паступіць у Замежны легіён.

Памежнікі мяркуюць, што ў расіяніна была састарэлая і памылковая інфармацыя пра тое, што для атрымання нейкага бонуса пры паступленні ў Замежны легіён неабходна незаконна перайсці мяжу. Паводле еўрапейскіх законаў, парушальнікі мяжы — нелегальныя мігранты, таму ў якасці кандыдатаў на службу не разглядаюцца.

Парушальніка затрымалі для разгляду.

Фота — film-onlin.info