На біржы прайшлі таргі толькі адной валютай — расійскім рублём
11 сакавіка расійскі рубель падаражэў на 50 капеек — да 276 беларускіх рублёў.
Таргі еўра і доларам не праводзілісяна падставе таго, што ў Еўропе і ЗША, у адрозненне ад Беларусі, сёння выходны дзень. Курс долара ўстаноўлены на ўзроўні 8160 рублёў, еўра — 10710. У параўнанні з таргамі, якія прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы 7 сакавіка, курс долара панізіўся на 10 рублёў, а еўра — на 20.
Фота — bymedia.net