На Брэстчыне некалькі сотняў чалавек сталі “замежнымі ўкраінцамі”

“У нас ёсць такая магчымасць  — выдаваць “пасведчанне замежнага ўкраінца”.  Хто мае украінскія карані, шануе ўкраінскую мову, культуру, — піша заяву, яе вязуць у Кіеў на разгляд прэзідэнту, і ён гэтае пасведчанне атрымлівае”, — сказаў дыпламат.

Са слоў Генеральнага Консула Івана Баранчыка, з 2004 года “пасведчанне замежнага ўкраінца” атрымалі каля паўтысячы жыхароў Берасцейшчыны. Нагадаем, у 2004 годзе  Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла такі дакумент.

Як адзначае генконсул, паміж нашымі краінамі бязвізавыя стасункі, таму зацікаўленасць чыста культурная. Увогуле ж “пасведчанне замежнага ўкраінцы” нечым падобнае да Карты паляка. Дарэчы, яе з 2007 года (час увядзення) па стане кастрычнік 2010 года мелі 3 600 жыхароў вобласці.