На Брэстчыне злавілі амаль усіх, хто ўчыніў аўтааварыю і ўцёк

У абласной ДАІ кажуць, што ў мінулым годзе з месца дапушчанага дарожна-транспартнага здарэння ўцякаў амаль кожны дзясяты. У такіх здарэннях загінула 17 чалавек і 68 чалавек былі параненыя. Раскрывальнасць склала 97%.

Амаль анекдатычны выпадак здарыўся ўжо сёлета. У Камянецкім раёне кіроўца наехаў на пешахода і ўцёк з месца здарэння. Але нумар яго аўтамабіля адваліўся і застаўся на месцы здарэння.