На брэсцкага праваабаронцу Рамана Кісляка складзены пратакол
Прычынай складання пратаколу стаў пікет, які ён не праводзіў.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Кісляка ў Брэсце 16 кастрычніка на бульвары Касманаўтаў падчас правядзення ім адзіночнага вулічнага шэсця ў падтрымку кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. Кісляка даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста, дзе склалі пратакол за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства. Ноч Кісляк правёў у ізалятары часовага ўтрымання, адкуль на наступны дзень быў дастаўлены ў суд Ленінскага раёна.
Судзьдзя
вярнуў у міліцыю на дапрацоўку матэрыялы адміністратыўнай справы. Не пачынаючы пасяджэння, ён заявіў, што ў справе
выяўлены недахопы.
25 кастрычніка на Кісляка склалі новы пратакол. З гэтага дакумента вынікае, што Раман Кісляк праводзіў несанкцыянаванае пікетаванне, паведамляе БелаПАН.
Суд прызначаны на 28 кастрычніка.