На брэсцкім кірмашы раздавалі друкаваную "Хартию’97" (фота)
Інфармацыйную акцыю зладзілі 2 жніўня актывісты "Еўрапейскай Беларусі". Абыйшлося без затрыманняў.
Інфармацыйную акцыю зладзілі раніцай 2 жніўня актывісты "Еўрапейскай Беларусі". Абыйшлося без затрыманняў.
"Месцам акцыі быў абраны "Трыкатажны кірмаш", а мэтавай групай — прадаўцы і прадпрымальнікі, — распавядае Андрэй, адзін з удзельнікаў акцыі. — Газеты добра разыходзіліся, людзі, з большага, рэагавалі пазітыўна. Нават пыталіся, чым могуць дапамагчы ў распаўсюдзе газеты. І матэрыяльную дапамогу прапаноўвалі".
Усяго за 20 хвілінаў актывісты, па іх словах, паспелі распаўсюдзіць 400 улётак.