На будаўніцтве мінскага метро загінуў 23-гадовы рабочы
Здарэнне адбылося на будаўніцтве падземнага перагону паміж станцыямі “Пятроўшчына” і “Міхалова” на праспекце Дзяржынскага.
Хлопец быў смяртэльна траўмаваны ў часе прывядзення счэпкі пародапагрузачнай машыны з кантэйнерам для перавозкі зямлі. Па факце яго гібелі пракуратура Маскоўскага раёна сталіцы ладзіць праверку, паведамляе БелаПАН.