На будаўніцтва мінскага метро ў 2012 годзе дадуць 70 мільёнаў долараў

Ладуцька: "Каб увесці ў наступным годзе 3 станцыі метро і закупіць вагоны для руху па гэтым кірунку, з гарадскога бюджэту будзе выдзелена 600 мільярдаў рублёў. 300 мільярдаў на завяршэнне будаўніча-мантажных работ і 300 мільярдаў на набыццё вагонаў. Метро — гэта вельмі дарагі від транспарту. Лінія “Інстытут культуры” — станцыя метро “Малінаўка”, якая будзе адкрыта ў 2013 годзе, для гарадскога бюджэту будзе каштаваць 1 трыльён 700 мільярдаў рублёў. Гэта сума ўкладзеных грошай за ўвесь перыяд на праектныя, падрыхтоўчыя і будаўнічыя работы".