На будаўніцтве “Беларускага цэментнага заводу” загінуў рабочы
29-гадовы хлопец выконваў дэмантаж апалубкі і зваліўся з вышыні 15 метраў.
Здарэнне адбылося 10 верасня на будпляцоўцы ў вёсцы Каменка Крычаўскага раёна.
Нагадаем, што 8 верасня ў мясцовую бальніцу з траўмай шыйнага аддзелу пазванка быў дастаўлены 32-гадовы хлопец-будаўнік, які зваліўся з вышыні 7 метраў. Апошні быў у стане алкагольнага ап’янення.
Па факце няшчасных здарэнняў праводзіцца праверка, інфармуе магілёўская міліцыя.