На будаўніцтве штаб-кватэры НАК у Мінску міліцыя выявіла крадзяжы

Штаб-кватэра Нацыяльнага Алімпійскага камітэт будуецца на праспекце Пераможцаў. У яе ўвойдуць адміністрацыйныя памяшканні, гатэльны комплекс, музей алімпійскай славы. 


Як паведамляе "Ежедневник", сталічныя міліцыянты выявілі факты крадзяжу сродкаў на будаўніцтве. Па іх словах, брыгадзір фірмы "Трэстпрамбуд" з лістапада 2010 года па сёлетні сакавік фіктыўна ўладкаваў на працу свайго знаёмага. Гэты знаёмец не працаваў, але спраўна атрымліваў заробак. Грошы ўдзельнікі змовы дзялілі паміж сабой.