На чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы беларускі — пакуль другія

Спаборніцтвы праходзяць на "Мінск-Арэне", нагадвае БЕЛТА. У першы дзень турніру прайшлі кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў двух відах практыкаванняў (з абручом і мячом).

Расіянка Яўгенія Канаева выйграла кваліфікацыю як з абручом, так і з мячом. Другія месцы таксама дасталіся яе суайчынніцам: Дар'я Кандаковай — у практыкаванні з абручом, Дар'і Дзмітрыевай - з мячом.

Беларуска Любоў Чаркашына стала трэцяй у кампазіцыях з абручом і мячом.

Сёння пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы яшчэ ў двух відах практыкаванняў — з булавамі і стужкай.

У камандным турніры пасля двух відаў практыкаванняў наперадзе зборная Расіі, на другім месцы Беларусь, замыкае тройку лепшых Украіна.