На чэмпіянаце свету перамогі святкавалі Чэхія, Канада, Нямеччына і ЗША
Сёння ў Фінляндыі і Швецыі праходзяць першыя матчы першынства.
Зборная ЗША выйграла ў Францыі з лікам 7:2 (1:1, 3:1, 3:0), Нямеччына перамагла Італію — 3:0 (1:0, 1:0, 1:0), Канада — Славакію — 3:2 (1:0, 2:1, 0:1), а Чэхія — Данію — 2:0 (0:0, 1:0, 1:0).
Сёння таксама гуляюць Швецыя — Нарвегія і Беларусь — Фінляндыя (пачатак жывой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь-2" у 20.10).
Адзначым, што аўтарам першай шайбы чэмпіянату стаў француз Нікаля Беш.
Старонка чэмпіянату свету па хакеі на нашым сайце.
Фота — Reuters