На чэмпіянаце свету ў Мінску хакеістаў пакормяць замежнікі?
Для арганізацыі харчавання на чэмпіянаце свету па хакеі 2014 года ў Мінску могуць наняць замежную фірму.
Канкрэтная фірма будзе вызначацца праз конкурс. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў.
Новікаў: "Мы перад сабой не ставім якіх-небудзь прэферэнцый па краіне паходжання фірмы. Галоўнае, каб у яе быў досвед працы ў сферы арганізацыі харчавання, фінансавыя рэсурсы і неабходная вытворчая база. Што тычыцца арганізацыі гандлю паблізу галоўных пляцовак, то будуць вызначаны магутнасці для размяшчэння гандлёвых аб'ектаў і распрацаваны алгарытм прадастаўлення гэтых месцаў".