На даху Акадэміі мастацтваў з космасу разгледзелі нецэнзурнае слова (фота)
Пабачыць яго можна з дапамогай вядомага сэрвісу Google Maps.
Зрэшты, у адміністрацыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў сэрвісам Google Maps не карыстаюцца. Пра слова з трох літараў на сваім даху тут даведаліся ад карэспандэнта партала TUT.BY.
Прарэктар акадэміі па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Андрэй Васілеўскі заявіў, што будынак гэтага корпуса цяпер знаходзіцца на капітальным рамонце. За яго адказвае адпаведная дырэкцыя Мінкульта. Нікога са студэнтаў Акадэміі не можа быць ні ўсярэдзіне, ні на даху будынка, упэўнены прарэктар. Па яго словах, непрыстойнае слова прыбяруць ужо самым блізкім часам.