На “Дажынках” міліцэйскі генерал прамаўляў па-беларуску (фота)
8 верасня ў Камянцы прайшлі абласныя "Дажынкі" — з размахам і без “навязлівага сэрвісу” міліцыянтаў.
Прычым здзівіў прысутных на свяце ўраджаю начальнік брэсцкай абласной міліцыі Уладзімір Сычэўскі. Ён адзіны з высокіх чыноўнікаў зрабіў сваю прамову са сцэны па-беларуску, паведамляе сайт tomin.by. Пазней генерал сказаў, што вельмі хваляваўся падчас выступу. Акрамя таго, Уладзімір Сычэўскі падкрэсліў, што на “Дажынках” праца міліцыі была арганізаваная ў іншым фармаце, без татальнага дагляду і металашукальнікаў, аднак усё было пад кантролем.

