На дзень моладзі гомельскі БРСМ зладзіў "прабег" з двух чалавек (фота)
Па вуліцах Гомеля яны беглі ў суправаджэнні двух аўтамабіляў падтрымкі.
26 чэрвеня на вуліцах Гомеля прайшоў незвычайны прабег, прысвечаны Дню моладзі. Як паведамляе сайт "Сильные новости", у ім удзельнічалі два актывісты БРСМ. Іх суправаджалі два аўтамабілі, адзін - спераду, другі - ззаду.
Удзельнікі прабегу трымалі ў руках адзін на дваіх чырвона-зялёны сцяг. Яшчэ адзін - блакітны сцяг - быў прымацаваны да задняй машыны суправаджэння.
