На галоўнай плошчы Жлобіна ў сметніцы знайшлі гранату

Як паведамляе БелаПАН, гранату знайшоў у смеццевым кантэйнеры дворнік. У міліцыі мяркуюць, што граната можа быць навучальнай. 


Паводле асноўнай версіі, гранату выкінуў хтосьці, хто яе незаконна захоўваў. Апошнім часам у сметніцах часта знаходзяць патроны ды іншыя боепрыпасы. Пасля выбуху ў Мінску ідзе аперацыя "Арсенал" па выяўленні ў насельніцтва зброі і боепрыпасаў.