На Гарадоччыне ваўкі напалі на чалавека амаль што ў вёсцы
Ахвярай драпежнікаў ледзь не стаў студэнт аграрнага каледжу.
Хлопец вяртаўся ад сваёй дзяўчыны, што жыве ў суседняй вёсцы, калі на ўездзе ў аграгарадок “Пальмінка” на яго напалі два ваўкі. Верагодна, гэта была ваўчыца з ваўчанём-падлеткам.
Каб выратавацца, хлопец залез на дарожны знак, які адзначае пачатак населеннага пункта. Ён здолеў патэлефанаваць маці, і тая ўжо сабрала людзей на дапамогу. Хлопец фізічна не пацярпеў, але яму давялося прайсці курс псіхалагічнай рэабілітацыі пасля перажытага шоку. Месцовыя жыхары кажуць, што пара ваўкоў, якая напала на маладога чалавека, раз-пораз трапляецца ім на вочы.