На гарадскіх могілках у Бялынічах невядомыя пашкодзілі 28 помнікаў
Сем з іх аднавіць ужо немагчыма, адзначае газета “Зара над Друццю”.
Наглядчык гарадскіх могілак Сяргей Альшэўскі кажа, што такі жудасны выпадак у Бялынічах адбыўся ўпершыню.
Міліцыя заяўляе, што вандалаў шукаюць. Супраць іх пачалі крымінальную справуа. Калі іх знойдуць, то кожны з іх можа атрымаць да трох год турмы.