На Глыбоччыне школьнікі сталі валачобнікамі (фота)

Гэта ініцыятыва ўзнікла ў вучняў мясцовай школы год таму, зверху ім ніхто яе не падказваў. Летась яны таксама хадзілі па-валачобнаму і калядавалі.


Як паведаміла адна з валачобніц Ядзя Курцэвіч, летась людзі да іх ініцыятывы ставіліся вельмі добра, а вось сёлета некалькі сем’яў не захацелі пусціць іх у дом.