На Гомельшчыне затрымалі 70-гадовага дагестанца са зброяй
Здарэнне адбылося ў Веткаўскім раёне.
Як піша "Новый вечерний Гомель", экіпаж ДАІ спецпадраздзялення "Маланка" спыніў Камаз, якім кіраваў 70-гадовы жыхар Рэспублікі Дагестан. У кабіне міліцыянты знайшлі паляўнічую стрэльбу ІЖ-81 12-га калібра, а таксама 6 патронаў да яе.
Зброя і патроны правозіліся без якіх-небудзь дакументаў, якія дазваляюць увоз і перавозку зброі па тэрыторыі Беларусі. Кіроўца і яго груз даставілі ў Веткаўскі РАУС для далейшага разбіральніцтва.
Фота — shkolazhizni.ru