На Гомельшчыне з'явіўся чырвонакніжны мядзведзь

Дагэтуль рэдкую жывёлу бачылі ў Калінкавіцкім раёне. Па словах відавочцаў, ён перайшоў аўтадарогу Светлагорск — Сасновы Бор і схаваўся ў лясным масіве ля чыгункі. Звер, па ўсёй верагоднасці, нетутэйшы, паколькі ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Беларусі мядзведзі не водзяцца.

Буры мядзведзь — гэта самы буйны прадстаўнік драпежнікаў у Еўропе. Ён занесены ў Чырвоную кнігу, і паляванне на яго забаронена, паведамляе газета “Мая рэклама”.