На Гродзеншчыне рабаўніцы тэрарызуюць пенсіянераў

Адцягваючы ўвагу пацярпелых, яны крадуць грошы. За апошнія дні такія выпадкі здарыліся ў Навагрудскім, Шчучынскім і Смаргонскім раёнах. Сярод "здабычы" невядомых не толькі беларускія рублі, але і валюта.

Міліцыя просіць грамадзян папярэдзіць пра рабаўніц сваіх сваякоў, асабліва тых, хто жыве ў вёсках, інфармуе БЕЛТА.