На Гродзеншчыне затрымалі п'янага літоўскага дальнабойшчыка
Яго спынілі ў Мастах супрацоўнікі ДАІ.
Як паведамляе БелаПАН, кіроўца піў проста ў машыне. Утрыманне алкаголю ў арганізме парушальніка, які збіраўся ехаць на мытню, склала 3,78 праміле.
На той жа Гродзеншчыне, на беларуска-польскай мяжы, затрымалі грамадзяніна Расіі, які спрабаваў нелегальна перайсці ў Польшчу. На допыце ён прызнаўся, што ў Еўрасаюзе збіраўся зарабляць крадзяжамі. Дарэчы, яго сябар здолеў перайсці мяжу і быў затрыманы польскімі памежнікамі.
Фота — auto.onliner.by