На Гродзеншчыне з'явіўся канкурэнт Дзеда Мароза

Іх сядзібу аздабляе казачны лес, мядзведжая халупа, хатка Бабы-Ягі, хованка Лесуна. Для гасцей гаспадары сядзібы ладзяць прадстаўленне "Навагоднія прыгоды Шапакляк і яе сяброў", піша "Гродзенская праўда".

Прымаць наведнікаў сядзіба Зімніка Налібоцкага будзе да 15 студзеня.

Дарэчы, гэта ўжо не першы канкурэнт Дзеда Мароза ў нашай краіне. У Пружанскім раёне ўжо некалькі гадоў узімку гасцей прымае Зюзя Паазерскі.