На Івана Стасюка паўторна склалі пратакол за "дробную хуліганку"
Разгляд справы брэсцкага актывіста адбудзецца сёння ў 16 гадзін у судзе Маскоўскага раёна.
Нагадаем, спецназаўцы затрымалі хлопца 14 чэрвеня і абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Стасюка збірался судзіць 15 чэрвеня, але перанеслі паседжанне на 20 чэрвеня. Прычынай стала няяўка сведкаў-спецназаўцаў. З залы суда Стасюка адвезлі ў Маскоўскі РАУС для гутаркі наконт улётак, канфіскаваных пры ператрусе напярэдадні затрымання.
Як паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Раман Кісляк, 15 чэрвеня на Стасюка склалі яшчэ адзін пратакол. Гэтым разам хлопца вінавацяць у тым, што ён нібыта нецэнзурна выказаўся на міліцыянтаў, калі выходзіў з пастарунку. Дзве адміністрацыйныя справы Стасюка аб'яднаюць у адну і разгледзяць у судзе сёння.