На Кальварыі адбудзецца Крыжовы шлях і святая Імша па ахвярах тэракта
Касцёл будзе маліцца за ахвяраў трагедыі, жадаючы падтрымаць такім чынам параненых і тых, хто страціў сваіх блізкіх.
У інтэнцыі ахвяраў тэракту 15 красавіка, у пятніцу, на мінскіх Кальварыйскіх могілках адбудзецца інсцэніраваны Крыжовы шлях і святая Імша. Пра гэта паведаміў Мітрапалітт Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуш Кандрусевіч на ўчорашняй прэс-канферэнцыі.
Набажэнствы ў памяць аб загінуўшых праходзілі ў беларускіх касцёлах і ў папярэднія дні.