На Камароўскім рынку сталіцы выявілі радыяцыйныя грыбы
У верасні лабараторыя ветэрынарна-санітарнай экспертызы рынка выявіла 14 проб грыбоў з павышаным узроўнем радыенуклідаў.
Сярод "радыяцыйных" грыбоў апынуліся маслякі і курачкі. Але больш за ўсё нараканняў — па баравіках. Павышаны ўзровень цэзію-137 у сушоных і свежых баравіках быў выяўлены ў 9 выпадках, перадае агенцтва "Мінск-Навіны". Да прылаўка гэтая прадукцыя не дайшла.
Работнікі рынку кажуць, што ў верасні там гандлявалі ліскамі, баравікамі, чырвонагаловікамі, падбярозавікамі і апенькамі. Гэту прадукцыю ў сталіцу везлі са Смаргоньскага, Стаўбцкоўскага, Дзяржынскага, Старадарожскага, Мінскага, Пухавіцкага, Баранавіцкага, Уздзенскага і Шаркаўчынскага раёнаў.
Фота — lady.tsn.ua