На кожнага беларуса прыпадае 3485 долараў знешняй пазыкі краіны
Абслугоўванне валавога знешняга доўгу Беларусі ў студзені-верасні 2012 года абышлося ў 5 млрд. 707,2 млн. долараў.
Пры гэтым выплаты па асноўнай пазыцы склалі 4 млрд. 733,6 млн. долараў, плацяжы па адсотках — 973,6 млн. долараў.
На абслугоўванне знешняга дзярждоўгу патрачана 808,4 млн. долараў. З гэтай сумы 314,4 млн. долараў пайшло на пагашэнне асноўнай пазыкі, 494 млн. долараў — на выплаты адсоткаў.
У цэлым, паводле звестак Нацбанка, на 1 кастрычніка 2012 года валавы знешні доўг краіны знізіўся да 32 млрд. 966 млн. долараў з 34 млрд. 23 млн. долараў на 1 студзеня 2012 года.
Пры гэтым знешні доўг органаў дзяржаўнага кіравання з пачатку года павялічыўся да 12 млрд. 779 млн. долараў з 12 млрд. 351 млн. долараў на пачатак года.
У разліку на душу насельніцтва знешні доўг знізіўся на 110 долараў з пачатку года і склаў 3485 долараў.
БелаПАН нагадвае, што валавая знешняя пазыка ўключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.