На Кунцаўшчыне згарэў Fiat, а на Гарэцкага зноў збілі светлафор (відэа)
Некалькі здарэнняў адбыліся сёння на вуліцах сталіцы.
Найбольш уражвае узгаранне аўтамабіля Fiat на вуліцы Кунцаўшчына. На ім было ўсталяванае газавае абсталяванне, на відэа відаць успышкі. Машына цалкам згарэла, пацярпелых няма, інфармуе сайт onliner.by.
Згарэў аўтамабіль Peugeot 307 на вуліцы Сыракомлі. Мяркуецца, што прычына ўзгарання — кароткае замыканне электраправодкі.
На скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Янкоўскага быў збіты светлафор. Прычым здарылася гэта трэці раз за год.


Фота, відэа — onliner.by