На латвійскай мяжы канфіскавалі аўтамабіль коштам у 700 мільёнаў рублёў
Гэта аўтамабіль бізнэс-класа BMW Х6, выпушчаны ў 2011 годзе.
Як паведамляе БЕЛТА, затрымалі яго ў пункце пропуску Урбаны на беларуска-латвійскай мяжы. Кіроўца накіроўваўся з Латвіі ў Расію.
Падазрэнне памежнікаў выклікаў ідэнтыфікацыйны нумар кузава. Крыміналістычная экспертыза выявіла, што ідэнтыфікацыйная маркіроўка кузава была выдаленая, а замест яе прыварылі іншую з іншым ідэнтыфікацыйным нумарам.
Памежнікі канфіскавалі аўтамабіль.