На літоўскай мяжы затрымалі сябра БХД Вадзіма Кабанчука

У нядзелю ўвечары пры вяртанні ў Беларусь на мяжы з Літвой быў затрыманы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, былы палітвязень Вадзім Кабанчук.

Мытнікі знайшлі ў яго газеты, змест якіх ім не спадабаўся. Кабанчука спачатку больш за чатыры гадзіны трымалі на мяжы, затым выклікалі міліцыю з Ашмянаў. Вадзіма адвезлі ў Ашмянскі РАУС, дзе склалі пратакол за быццам бы супраціў мытнікам і спрабавалі прымусіць яго падпісаць гэты пратакол.

У панядзелак 14 лютага ў Ашмянах мае адбыцца суд, хаця адвакат Кабанчука не зможа на ім прысутнічаць. Сам Кабанчук выказаў меркаванне, што, хутчэй за ўсё, яго як мінімум хочуць пасадзіць на суткі, паведамляе прэс-служба БХД.