На Любаншчыне Дзяржкантроль знайшоў больш за 130 га непрыбранай кукурузы
Праверка знайшла такія парушэнні ў некалькіх гаспадарках.
Так, у адкрытым акцыянерным таварыстве "Чырвоная змена" на 28 лютага не было прыбрана 9 га кукурузы, у "Юркавічах" — 14 га, "БВО" — 75 га, на эксперыментальнай базе "Любанская" — 36 га, інфармуе БЕЛТА.
Мінскаму аблвыканкаму Дзяржкантроль прапанаваў абследаваць, ці можна яшчэ ўбраць кукурузу. Вінаватых прапануецца прыцягнуць да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.
Фота — moyby.com