На Магілёўшчыне штомесяц фіксуюць каля 20 крадзяжоў з банкаўскіх картак

Так, сёлета ў сакавіку міліцыянты пачалі крымінальную справу на рабочага. Той скраў з перададзенай яму на захаванне карткі 525 тысяч рублёў. Аналагічнае злачынства здзейсніла і беспрацоўная бабруйчанка. Яна скрала з рахунку мясцовай жыхаркі 133 тысячы рублёў.

Дарэчы, паводле беларускага заканадаўства за такія правапарушэнні прадугледжана да трох год пазбаўлення волі.