На Магілёўшчыне плануюць рэстаўраваць 8 гісторыка-культурных аб’ектаў
Рэстаўрацыя запланаваная з 2011 па 2015 год у рамках дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі". Пра гэта піша газета "Вечерний Могилёв".
На рэстаўрацыйныя працы плануецца вылучыць з рэспубліканскага бюджэту 6,5 млрд рублёў, з мясцовага - 8,5 млрд рублёў.
Сёлета плануецца пачаць рэканструкцыю комплекса Успенскага манастыра ў вёсцы Пустынкі на Мсціслаўшчыне, а таксама Успенскага касцёла і былога калегіўма езуітаў у Мсціславе.
З 2012 года будуць ладзіцца супрацьаварыйныя работы і кансервацыя фрагментаў замка і будынка былой сінагогі ў Быхаве. Таксама пачнецца кансервацыя руін касцёлаў у вёсцы Расна Дрыбінскага раёна і вёсцы Княжыцы Магілёўскага раёна.