На малочным камбінаце ў Калінкавічах была пагроза выкіду аміяку
Здарэнне адбылося ўвечары ў сераду.
Як паведамляе БЕЛТА, уцечку аміяку заўважылі ў кампрэсарным цэху. Аднак працаўнікі прадпрыемства хутка перакрылі яго падачу на кампрэсарную ўстаноўку, дзе знаходзіліся каля трох тон аміяку. Пасля гэтага выклікалі выратавальнікаў. Высветлілася, што канцэнтрацыя пароў аміяку ў цэху не перавысіла ўстаноўленых нормаў. Праца прадпрыемства не перапынялася, пацярпелых няма.
Фота — atn.ua