На матчы “Гомель” – “Славія” фанаты зладзілі піра-шоў
Так прыхільнікі “Гомеля” адзначылі перамогу сваёй каманды. Нагадаем, што 8 верасня ў Мазыры "Гомель" выйграў у "Славіі" з лікам 2:0.
Як стала вядома Еўрарадыё, падчас футбольнага матча гомельскія фанаты запалілі на трыбунах некалькі фаераў. На дзіва, мазырская міліцыя ўспрыняла ўсё даволі спакойна і супакойваць фанатаў ніхто не кінуўся. А пасля заканчэння матча гомельцы без затрыманняў сышлі са стадыёна.