На Мазыршчыне ў аварыю трапіў аўтамабіль з вязнямі

Вінаваўцам стаў 29-гадовы кіроўца аўтамабіля "БМВ", паведамляе БелаПАН. На выездзе з Мазыра ён няправільна абраў хуткасць і выехаў на сустрэчную паласу руху.

"БМВ" сутыкнуўся з аўтамабілем "ГАЗ", які ехаў яму насустрач з боку Калінкавіч, а потым урэзаўся ў аўтамабіль "ВАЗ-2109", які таксама рухаўся насустрач. У выніку аварыі на месцы загінулі кіроўцы "БМВ" і "ВАЗ". Загінуў таксама 19-гадовы пасажыр "ВАЗ", навучэнец тэхнікума.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, аўтамабіль "ГАЗ" перавозіў вязняў, аднак ДАІ пра гэта не паведамляе. Ёсць звесткі, што хаця аўтамабіль атрымаў пашкоджанні, вязні не пацярпелі. А вось кіроўца аўтазака атрымаў лёгкія пашкоджанні.