На МКАД перакулілася фура з п'яным кіроўцам-расіянінам (фота)
У выніку 32-гадовы кіроўца апынуўся ў лякарні хуткай дапамогі з пераломам пляча.
Як паведамляе БелаПАН, аварыя, якая выклікала затор на Мінскай кальцавой аўтадарозе, адбылося ў 13.20 на ўчастку ад вуліцы Прытыцкага да вуліцы Ціміразева. Па словах відавочцаў, кіроўца аўтацягніка "Рэно-Магнум" не справіўся з кіраваннем, таму фура перакулілася. У выніку аварыі па МКАД было амаль перакрыты рух і па ўнутраным колцы, і па вонкавым.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ, кіроўца фуры быў нецвярозы: у яго крыві зафіксавана 2,31 праміле. 
Фота — auto.onliner.by