На могілках на Вілейшчыне пашкодзілі больш за 100 пахаванняў
Здарэнне адбылося на могілках каля вёскі Вязынь.
Як піша "Рэгіянальная газета", мясцовыя жыхары паведамілі ў міліцыю пра здарэнне ў сераду, 16 лістапада. Справай зацікавілася не толькі раённая, але і абласная міліцыя. Міліцыянты высветлілі, што невядомыя гаспадарылі на могілках у ноч з 15 на 16 лістапада. Пашкоджаныя не толькі крыжы і надмагільныя ўзгорачкі. На многіх магілах паразбіваныя помнікі.
Хутка выявілі і падазронага. Гэта 26-гадовы жыхар Вілейскага раёна, які пачаў ужо даваць паказанні.