На мяжы адкрываюць дадатковыя пункты пропуску ў сувязі з Вялікаднём

На літоўскім напрамку 14, 15 і 16 красавіка з 10.00 да 17.00 працуюць пункты “Піцкуны”, “Пецюлёўцы”, “Геранёны”.

Таксама ў гэты час 14 і 15 красавіка адкрыты пункт “Кемялішкі”.  На ўчастку Гродзенскай памежнай групы і Полацкага памежнага атраду 14 і 15 красавіка з 8.00 да 20.00 працуюць пункты “Парэчча” і “Відзы”. На латвійскім напрамку таксама 14 і 15 красавіка з 9.00 да 17.00 можна перасекчы мяжу праз “Гаўрыліна”, а з 8.00 да 20.00 — праз “Плюсы”.

Тры дадатковыя пункты пропуску адкрытыя і на ўкраінскім напрамку. На ўчастку Гомельскай памежнай групы з 7.00 14 красавіка да 20.00 15 красавіка адкрытыя пераходы “Глыбоцкае” і “Андрэеўка”. З 7.00 14 красавіка да 20.00 16 красавіка будзе працаваць таксама пераход “Паддабранка”.

На ўчастку Пінскага памежнага атраду з 8.00 да 20.00 14, 15 красавіка будуць працаваць пункты пропуска “Трушава”, “Альманы”, “Дзівін”, і ў тыя ж дні з 9.00 да 19.00 — “Дольск”, паведамляе БЕЛТА.

На участку Брэсцкай памежнай групы з 9.00 да 18.00 14, 15 і 16 красавіка функцыянуюць пункты “Дубок” і “Вотчын”.