На мяжы Беларусі з Расіяй затрыманы аўтамабіль з 2,5 млн еўра
Незадэклараваную валюту знайшоў сабака, з якім супрацоўнікі бранскай мытні праводзілі агляд.
2,5 мільёна еўра знаходзіліся ў шасці поліэтыленавых пакетах, аблепленых скотчам. Грошы адправілі на экспертызу сапраўднасці купюр, паведамляе Totalweek са спасылкай на прэс-службу Цэнтральнага мытнага ўпраўлення. Паводле яе вынікаў будзе вырашацца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.